Габрыель Фэрнандэс Арэнас
Габі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 ліпеня 1983[1] (40 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2007 2004—2005 2007—2011 2011—2018 2018—2020 |
Атлетыка Мадрыд → Хэтафэ (арэнда) Сарагоса Атлетыка Мадрыд Аль-Сад |
58 (1) 32 (2) 133 (16) 239 (6) 35 (0) |
Габрыель «Габі» Фэрнандэс Арэнас (па-гішпанску: Gabriel «Gabi» Fernández Arenas; нарадзіўся 10 ліпеня 1983 году, Мадрыд, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Габі Фэрнандэс зьяўляецца выхаванцам мадрыдзкага «Атлетыка». У 2002—2004 гадох гуляў за другую каманду клюбу. Дэбют футбаліста ў Ля Лізе адбыўся ў сэзоне 2003—2004 гадоў. У наступным сэзоне 2004—2005 гадоў ён быў аддадзены ў арэнду клюбу «Хэтафэ», дзе ён правёў 32 матчы чэмпіянату й забіў 3 мячы. Пасьля заканчэньня арэнды вярнуўся ў мадрыдзкі «Атлетыка» й правёў тут яшчэ два сэзоны.
У лютым 2007 году Габі перайшоў у каманду «Рэал Сарагоса» за 9 млн эўра, падпісаўшы з клюбам чатырохгадовы кантракт[2]. Паводле вынікаў сэзону 2007—2008 гадоў каманда вылецела ў Сэгунду, але паўабаронца працягнуў выступаць за гэты клюб.
1 ліпеня 2011 году Габі зноўку перайшоў у сваю першую каманду «Атлетыка» за суму каля 3 млн эўра[3].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2013
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2014
- Пераможца Лігі Эўропы: 2012, 2018
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2012
«Аль Сад»:
- Чэмпіён Катару: 2019
- Уладальнік Кубка Катару: 2020
- Уладальнік Супэркубка Катару: 2019
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Gabriel Fernández Arenas // As (гішп.) — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Zaragoza move early to get Gabi. UEFA.com
- ^ El Zaragoza hace oficial traspaso de Gabi al Atlético. Diario AS
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Атлетыка»
- Профіль на BDFutbol
- Профіль на Futbolme
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk